Па справе Дзяніса Дзянісава прызначаны новы сьледчы

2007 2007-05-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да Дзяніса Дзянісава новы нечакана паварот. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, нядаўна прызначаны новы сьледчы Аксана Муравіцкая. Аднак да гэтага часу матэрыялы следства ёй не перададзены і нейкія падрабязнасьці па справе пакуль невядомыя.

Дзяніс Дзянісаў быў адпушчаны11красавіка пад заклад са сьледчага ізалятару ў Віцебску.

Нагадаем, што Дзянісу Дзянісаву прад’яўлена абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу Крымінальнага Кодэксу: “арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе”. Яго затрымалі 18 чэрвеня 2006 года ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава завялі летась у кастрычніку. А затрымалі моладзевага актывіста 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international