Адміністрацыя магілёўскай турмы лічаць законным знішчэнне лістоў

2013 2013-12-15T22:40:31+0300 2013-12-15T22:40:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garavy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Леанід Гаравы, актывіст БСДП (Грамада)

Гарадоцкі актывіст атрымаў адказ ад начальніка турмы А.В.Дзмітрова на сваю скаргу. Ён патрабаваў тлумачэнняў, чаму ягоны ліст не дайшоў да палітвязня Мікалая Статкевіча.

"У адказе з турмы напісана: "парушэнняў супрацоўнікамі турмы №4 парадку вымання накіраванага Вамі ліста не ўстаноўлена." І ўсё...Не, каб прымаць меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду скаргаў, прымаць абгрунтаваныя рашэнні. Хаця – чаго дзівіцца? Скаргу разглядалі тыя, на каго я ўласна і скардзіўся. Куды пісаць далей? У Дэпартамент ВП МУС у Мінск, ці ў пракуратуру Магілёва? Або ў дзяржкантроль?" – разважае Леанід Гаравы, сябра БСДП (Грамада) і актывіст Руху “За Свабоду” .

Ён лістуецца з усімі палітвязьнямі, але ў адказ на адзін са сваіх апошніх лістоў спадар Гаравы атрымаў ад Мікалая Статкевіча паведамленне, што гэты ягоны допіс не прайшоў цэнзуру. У паштоўцы ад Статкевіча было напісана: “Атрымаў пусты канверт ад Вашага ліста з пазнакай цэнзуры. Значыць, Ваш ліст быў вельмі добры :). Дзякуй за падтрымку. Поспехаў і плёну ў Вашых справах!"

Леанід Гаравы лічыць, што гэта неабгрунтаванае абмежаванне права на ліставанне палітвязня Мікалая Статкевіча. Адказ на сваю скаргу на неправамоцныя дзеянні службовых асоб магілёўскай турмы №4 актывіст лічыць звычайнай адпіскай і збіраецца скардзіцца ў вышэйшыя структуры.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international