viasna on patreon

Праваабаронцы прааналізавалі структуру Салігорскага райвыканкаму на гендэрную роўнасць

2013 2013-12-15T07:51:17+0300 2013-12-15T07:51:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gender-equality.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту прааналізавалі структуру Салігорскага раённага выканаўчага камітэту на адпаведнасць прынцыпу гендэрнай роўнасці і агучылі свае заўвагі і прапановы.

Прадстаўнікі БХК звяртаюць увагу, што не толькі пасаду кіраўніка раёну і гораду апошнія дзесяць год займаюць мужчыны, але і другія па значнасці ролі ў кіраванні Салігоршчынай ў сваёй большасці адыгрывалі і адыгрываюць мужчыны. Пасаду перашнага намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму займае мужчына. Агулам на дадзены момант з пяці дзеючых намеснікаў старшыні толькі пасаду намесніка па эканоміцы займае жанчыне. Зрэшты, пасада упраўляючага справамі райвыканкама, у пэўным сэнсе блізкая па сваім узроўні да намесніка старшыні, таксама аддадзена жанчыне. З іншага боку, з 17 аддзелаў ды ўпраўленняў Салігорскага райвыканкаму 12 знаходзіцца ў падначаленні асобаў жаночага полу, што выглядае пэўным перакосам ужо ў іншы бок.

Салігорскія праваабаронца лічаць, што пэўны дысбаланс сведчыць пра існаванне ў салігорскай палітыка-адміністрацыйнай эліце гендэрнай асіметрыі ў выглядзе найбольш распаўсюджанай гендэрнай мадэлі “жанчына-выканаўца - мужчына-кіраўнік”.

Праваабаронцы Беларускага Хельсінкага Камітэту заклікаюць мясцовыя ўлады да большай гендэрнай збалансаванасці ў кадравай палітыцы, у тым ліку праз прыняцце адпаведных адміністрацыйных рашэнняў. Прадстаўнікі БХК рэкамендуюць правесці для работнікаў і кіраўнікоў выканкаму серыю адкуацыйных сэмінараў на тэму гендэрнай роўнасці. Да таго ж праваабаронцы лічаь неабходным разгарнуць у Салігорскім раёне шырокамаштабную тлумачальную працу па гендэрнай роўнасці, найперш - сярод моладзі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства