Праваабаронцы Беларусі пратэстуюць супраць зьняволеньня Уміды Ніязавай

2007 2007-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтар 'Вясна' звярнуўся да прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава з пратэстам у сувязі з арыштам і зьняволеньнем узбекскай праваабаронцы і журналісткі Уміды Ніязавай. Адпаведны пратэст накіраваны таксама Пастаяннаму Паўнамоцнаму Прадстаўніку Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь і Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму паслу Рэспублікі Узбекістан у Расійскай Федэрацыі.

Уміда Ніязава была затрымана 22 студзеня 2007 года і абвінавачана ў кантрабандзе, а таксама ў падбухторваньні да беспарадкаў. Гэтыя абвінавачваньні грунтуюцца на тым, што пры запаўненьні мытнай дэкларацыі ў аэрпапорце Ташкента Ніязава не ўказала наяўнасць ноўтбука і флэш-памяці, якія ўтрымлівалі праваабарончыя матэрыялы. На гэтай падставе, пасьля працяглага папярэдняга следства з выкарыстаньнем забароненых метадаў дазнаньня, 1 траўня маці двухгадовай дачкі Уміда Ніязава, была асуджана на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцы “Вясны” расцэньваюць перасьлед Уміды Ніязавай як палітычна матываваны, звязаны з яе прафесійнай дзейнасьцю і грамадзянскай пазіцыяй. Выклікае таксама вялікі непакой той факт, што судовае разбіральніцтва праходзіла ў закрытым рэжыме.

“Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Уміды Ніязавай і іншых палітычных зняволеных, выкананьня Рэспублікай Узбекістан прынятых на сябе абавязацельстваў у галіне правоў чалавека”, - гаворыцца ў заяве-пратэсьце.

Як стала вядома, да акцыі асуджэньня палітыкі ўраду Узбекістана ў дачыненьні да грамадска актыўных грамадзян далучыліся таксама іншыя праваабарончыя арганізацыі і журналісты Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international