Палата прадстаўнікоў не будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд адносна дыскрымінацыі беларускамоўных

2013 2013-12-13T12:11:59+0300 2013-12-13T12:19:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palchik-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Пальчык, старшыня Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы

Генадзь Пальчык, старшыня Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы

Праваабаронца настойвае, што адсутнасць законатворчасці па-беларуску прыводзіць да дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.

Напрыканцы лістапада Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай вызначыць адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь арт. 7 Закона "Аб мовах" і арт. 54 Закона "Аб нарматыўна-прававых актах". Зварот таксама быў накіраваны  ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет Міністраў і прэзідэнту, якія, паводле арт.116 Канстытуцыі, маюць права накіроўваць прапановы ў Канстытуцыйны суд аб адпаведнасці законаў нормам Канстытуцыі.

Праваабаронца адзначаў, што Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” (арт.7) і Закон Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь" (арт. 54) не ўтрымлівае гарантый роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і, па меркаванні Стэфановіча, супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 17).

І вось прыйшоў адказ з Палаты прадстаўнікоў за подпісам старшыні Сталай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Генадзя Пальчыка.

"Уважліва вывучыўшы ўзнятае Вамі пытанне, паведамляем, што камісія не знайшла паставаў для звароту ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international