Дабратвору – штраф за Майдан

2013 2013-12-13T09:32:12+0300 2013-12-13T09:32:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Актывіста  Руху салідарнасці «Разам» Іллю Дабратвора 12 снежня суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня пакарала 8 базавымі велічынямі штрафу за пікет салідарнасці з Майданам 30 лістапада.  Суд цягнуўся 2 дні. Ноч перад пачаткам суду Ільля Дабратвор правёў у турме на Акрэсьціна.

Нагадаем, позна ўвечары 9 снежня да Дабратвора начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.

Толькі праз гадзіну, калі з’явіўся Ілля Дабратвор, супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна пакінулі сям’ю ў спакоі, загадаўшы яму з'явіцца 10 снежня прыйсці ў Цэнтральны РАУС. 10 снежня ён быў затрыманы і адпраўлены на Акрэсціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international