Мікола Уласевіч падаў заяўку на пікет у падтрымку Майдана

2013 2013-12-12T21:42:16+0300 2013-12-12T21:42:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

   Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікола Уласевіч падаў заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне ў раённым цэнтры інфармацыйнага пікету. Заяўка пададзена на 21 снежня. Мікола Уласевіч намераны выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго памкненні жыць у Еўразвязе.

   Акрамя гэтага Уласевіч працягвае змагацца з мясцовай “вертыкаллю” за канстытуцыйнае права праводзіць пікеты на актуальную тэматыку. 12 снежня ён падаў скаргу ў суд Астравецкага раёну на рашэнне выканкаму. Напомнім, што грамадскі актывіст падаваў заяўку на пікет 7 снежня пад назвай “Карупцыянераў да адказнасці”. У выніку Уласевіч атрымаў адмову, якая была падпісаная першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкаму Андрэем Янчэўскім. Зараз Мікалай Уласевіч просіць суд пачаць грамадзянскую справу і прызнаць рашэнне чыноўнікаў незаконным.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international