Справу слуцкай актывісткі Зінаіды Цімошак суд разгледзіць 19 снежня

2013 2013-12-12T14:40:42+0300 2013-12-12T14:55:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cimoshak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадская актывістка Зінаіда Цімошак (фота газеты “Інфа-Кур’ер”)

Грамадская актывістка Зінаіда Цімошак (фота газеты “Інфа-Кур’ер”)

Суд над арганізатаркай прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын, актывісткай Зінаідай Цімошак працягнецца 19 снежня. Пачатак - у 14-30 у судзе Слуцкага раёна. Яе вінавацяць  па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Вечарам 23 лістапада міліцыянты ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы Слуцкага раёна,  дзе планаваўся паказ фільма пра Слуцкі збройны чын. Кіраўнік міліцыянтаў –  прадстаўнік аддзела аховы правапарадку Слуцкага РАУС  Дзьмітры Шклярэўскі патлумачыў, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошак «няма санкцыі на сустрэчу». Тады і быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У сваю чаргу  Цімошак абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, прычым скаргу падала не толькі спадарыня Цімошак, але і шэсць пенсіянераў, якія прыехалі на кінапрагляд. Яны будуць абскарджваць дзеянні міліцыянтаў як антыканстытуцыйныя. Юрыдычную дапамогу аказвае праваабарончы цэнтр "Вясна".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international