Суд над Дабратворам перанесены на 12 снежня

2013 2013-12-11T17:02:04+0300 2013-12-12T17:03:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Суд над актывістам  Руху салідарнасці «Разам» Іллёй Дабратворам перанесены на 17 гадзін  12 снежня. Суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня адправіла пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёна, а Дабратвора адпусцілі дамоў.

Падчас разгляду справы выявілася несупадзенне паказанняў з пратаколам. Дабратвор трымаў у руках украінскі сцяг, а ў пратаколе пазначаны сцяг Еўразвяза.

Нагадаем, позна ўвечары 9 снежня да Дабратвора начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.

Толькі праз гадзіну, калі з’явіўся Ілля Дабратвор, супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна пакінулі сям’ю ў спакоі, загадаўшы яму з'явіцца 10 снежня прыйсці ў Цэнтральны РАУС. 10 снежня ён быў затрыманы і адпраўлены на Акрэсціна.

Цікавасць да сваёй персоны актывіст звязвае з правядзеннем акцыі – пікетаваннем амбасады Украіны, калі актывісты руху салідарнасці «Разам» перадалі украінскім уладам пратэст у сувязі з разгонам Майдана і не выключае, што можа быць заведзеная адміністрацыйная справа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international