Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

2013 2013-12-11T16:08:08+0300 2013-12-11T16:08:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-sustrecza-z-pravaabaroncami.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

Сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

У Гомелі зладжана сустрэча гараджанаў з праваабаронцамі. Яна прымеркавана да дня абароны правоў чалавека, які традыцыйна адзначаецца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Пры галасаванні, дарэчы, восем краінаў устрымаліся, у іх ліку – і  былая БССР.

На сустрэчы выступілі рэгіянальныя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэта, праваабарончага цэнтру “Вясна”, гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва”, Гомельскага цэнтру стратэгічнай  цяжбы. Выступоўцы адзначалі, што ў “чалавека няма аніякіх правоў, калі ён іх сам не жадае абараняць”.

Па звестках праваабаронцы Анатоля Паплаўнага, рэгіянальнага прадстаўніка пазбаўленай дзяржаўнай рэгістрацыі “Вясны”, сёлета толькі 190 чалавек звярнуліся ў арганізацыю па абарону сваіх правоў. Многія людзі гэтага не робяць з-за банальнай баязні не раззлаваць начальніка, сапсаваць стасункі, згубіць працу.

Згадвалася, што гомельскія ўлады ад лютага 2004 году не даюць дазволы грамадскім актывістам на пікеты, мітынгі, ігнаруючы канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы, свабоду слова і выказванняў.

Паводле інфармацыі праваабаронцы Леаніда Судаленкі, праз праваабаронцаў ў Камітэт ААН па правах чалавека звярнулася каля паўтары сотні чалавек. У 56 выпадках камітэт ААН засведчыў поўнае ці частковае парушэнне правоў заяўнікаў, сярод якіх – 17 з Гомельшчыны. Уплывовая міжнародная структура засведчыла парушэнні з боку уладаў правоў гамельчукоў на свабоду аб’яднанняў, мірных шэсцяў, распаўсюд інфармацыі і нават на права ўдзелу ў кіраванні дзяржавай – гэта калі прадстаўнікам апазыцыі неабгрунтавана адмаўляюць у рэгістрацыі кандыдатамі ў парламент. 

Аднак беларускія ўлады ігнаруюць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека, не кампенсуюць пацярпелым нанесеную маральную і матэрыяльную шкоду, а таксама не спяшаюцца  прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з падпісанымі рэспублікай дамовамі і міжнароднымі стандартамі.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя праглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, падрыхтаваны у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяртнага пакарання".

"Гомельская вясна" 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international