viasna on patreon

Мазыр: пытанні па выкананні правоў чалавека -- на прыёме ў старшыні абласнога суда

2013 2013-12-11T16:00:01+0300 2013-12-11T16:00:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў 10 снежня правёў у Мазыры прыём грамадзян. Гэтай нагодай скарыстаўся мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, які задаў старшыні абласнога суда некалькі важных пытанняў. Напрыклад, ці дзейнічаюць міжнародныя і канстытуцыйныя нормы ў беларускіх судах, і ў, прыватнасці, судах Гомельскай вобласці?

Прэамбулай да першага пытання была інфармацыя пра спробы ў 2011 – 2012 гадах праваабаронцам выказаць публічна сваё меркаванне шляхам пікета і яго спробы праз інстанцыі судовай сістэмы дабіцца рэалізацыі правоў, гарантаваных Канстытуцыяй.

«На шмат якія пытанні, пазначаныя мной у зысках да Мазырскага райвыканкама, суды не далі адзнаку дзеянням Мазырскага РАУС, Цэнтральнай гарадской бальніцы, які адмаўляюць ў заключэнні дамоваў, прадугледжаных законам «Аб масавых мерапрыемствах», і такім жа рашэннем Мазырскага райвыканкама. Не дадзена адзнака суда і па не прадстаўленні інфармацыі гэтымі дзяржаўнымі органамі на пытанне «колькі каштуюць іх паслугі». Судом не даследавана – ці падыходзяць тэрыторыі стадыёнаў «Спартак» і «Палессе» для правядзення такіх масавых мерапрыемстваў як пікеты, дэманстрацыя і вулічнае шэсце? Якая можа быць публічнасць масавага мерапрыемства за плотам стадыёнаў?»– спытаўся ў старшыні абласнога суда Уладзімір Целяпун.

Сяргей Шаўцоў для дакладнага адказу на гэтае пытанне прасіў даслаць яму пастановы, рашэнні судоў па канкрэтных справах.

Па пытанні «Ці гатовыя суды Гомельскай вобласці весці паседжанні на дзяржаўнай беларускай мове, і што ў гэтым накірунку робіцца альбо плануецца зрабіць?» старшыня аблсуда запэўніў, што тут асаблівых праблем не існуе. Патрэбна хадайніцтва ў працэсе суда, і яно павінна быць задаволена.

«Большасць грамадзян не валодае беларускай мовай, таму прымусова весці судовыя працэсы па-беларуску не варта. Так склалася моўная сітуацыя ў нашай краіне, і для яе змянення патрэбны даволі працяглы час», - выказаўся Сяргей Шаўцоў.

Напрыканцы сустрэчы праваабаронца Уладзімір Целяпун нагадаў, што 10 снежня - Дзень прыняцця ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Ён ўручыў Сяргею Шаўцову, а таксама старшыні Мазырскага раённага суда Юрыю Клеймюку тэкст Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека юбілейнага і эксклюзіўнага выданняў, выкананай з ілюстрацыямі выяваў выцінанкай. Таксама былі ўручаныя іншыя інфармацыйныя выданні пра дзейнасць беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства