У Гародні грамадскасць кругласутачна дзяжурыць ля помнікаў архітэктуры

2007 2007-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ля прызначаных пад знос будынкаў у гістарычнай частцы Гародні арганізаванае рэгулярнае дзяжурства. Як паведаміў БелаПАН адзін з актывістаў кампаніі супраць разбурэння гістарычнай часткі горада Алесь Залеўскі, штодня, з раніцы і да канца працоўнага дня, каля будынкаў, ужо гатовых да зносу, збіраюцца групы маладых людзей, якія дзяжураць пазменна. Мэта дзяжурства – аператыўна мабілізаваць грамадскія сілы ў выпадку пачатку зносу будынкаў.

Па словах А.Залеўскага, кампанія ў абарону гістарычнай часткі горада вядзецца па розных кірунках. Апроч дзяжурства, актывісты кампаніі апытваюць вядомых людзей, высвятляючы іх дачыненне да гэтага пытання, а потым размяшчаюць іх думкі ў Інтэрнэце. Вядзецца збор подпісаў пад заявай у пракуратуру Гарадзенскай вобласці з патрабаваннем не дапусціць разбурэння старой часткі горада. Чакаецца, што гэтая заява будзе перададзеная ў пракуратуру на пачатку наступнага тыдня.

Акрамя таго, як ужо паведамляў БелаПАН, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі вядуць падрыхтоўку да магчымага правядзення мясцовага рэферэндуму па праблемах горадабудаўніцтва і аховы гістарычнага цэнтра. Для гэтага неабходна сабраць подпісы 10% выбаршчыкаў Гародні (каля 20 тысяч чалавек). Падрыхтоўчую працу плануецца завяршыць да канца траўня, пасля чаго ў Гарадзенскі гарвыканкам будзе перададзены спіс ініцыятыўнай групы і пытанні, якія выносяцца на мясцовы рэферэндум.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international