Аўстрыйскія праваабаронцы прысвяцілі сваю гадавую справаздачу Алесю Бяляцкаму

2013 2013-12-11T12:05:30+0300 2013-12-11T12:06:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/austrian_league_for_human_rights.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўстрыйская Ліга за правы чалавека

Аўстрыйская Ліга за правы чалавека

10 снежня ў Вене Аўстрыйская Ліга за правы чалавека, сяброўская арганізацыя FIDH, прэзентавала выніковую справаздачу «Высновы па правах чалавека 2013» («Menschenrechtsbefund 2013»), абвясціўшы, што прысвячае яе віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму.

На старонцы, якая папярэднічае справаздачы, паведамляецца, што выданне прысвячаецца Алесю Бяляцкаму і гэта прысвячэнне адрасуецца ўсім праваабаронцам, якія знаходзяцца сёння ў зняволенні. А на вокладцы выдання змешчаны плакат FIDH з заклікам да вызвалення беларускага праваабаронцы.

Традыцыя прысвячэння сяброўскімі арганізацыямі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) дакладаў аб сітуацыі з правамі чалавека Алесю Бяляцкаму, зняволенаму віцэ-прэзідэнту FIDH і кіраўніку ПЦ "Вясна", распачалася ў 2011 годзе пасля вынясення яму палітычна матываванага прысуду. У 2011- 2012гг. у розных краінах і кантынентах крэсла беларускага праваабаронцы пуставала падчас прэзентацый гадавой справаздачы аб сітуацыі з праваабаронцамі ў свеце, падрыхтаванай Абсерваторыяй па абароне праваабаронцаў.

Справаздача Аўстрыйская Лігі за правы чалавека
Справаздача Аўстрыйская Лігі за правы чалавека

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international