Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)

2013 2013-12-10T23:59:00+0300 2013-12-11T08:08:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-piket-dekl-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін пікет быў заяўлены старшынёю Брэсцкага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідай Міхнюк, другі – праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. На пікеце, арганізаваным РЭП, выказваліся за абарону правоў працоўных, на другім -- патрабавалі свабоду палітвязням, трымаючы ў руках плакаты з іх партрэтамі і паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага за кратамі.

Пікет, арганізаваны ў падтрымку правоў працоўных, у якім удзельнічалі 22 чалавекі, не ахоўвалі міліцыянты, былі толькі заўважаны постаці ў цывільным. Праваабарончы пікет у падтрымку палітвязняў быў пад пільным прыглядам міліцыі ў асноўным у форме, колькасць якіх яўна перавышала колькасць пікетоўшчыкаў (якіх было 8). Па словах сябра партыі Справядлівы свет Людмілы Дзенісенка, яна прыйшла на пікет, каб людзі не забывалі, што ў краіне ёсць палітзняволеныя, якія павінны быць на свабодзе. Яе муж Аляксандр Дзенісенка салідарны з жонкай. Удзельнік пікету Яўген Бяласін выказаў меркаванне, што людзям патрэбна свабода.

Удзельнікі абодвух пікетаў былі незадаволены тым, што вымушаны выказваць сваё меркаванне практычна ў бязлюдных месцах.

Пікеты прайшлі мірна і без эксцэсаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international