viasna on patreon

Баранавічы: у ГАУСе правялі з Рыгорам Грыкам прафілактычную размову

2013 2013-12-11T07:07:22+0300 2013-12-11T07:07:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Кіраўнік Баранавіцкай гарадской прафсаюзнай группы РЭП Рыгор Грык 10 снежня быў выкліканы ў ГАУС на прафілактычную размову.

– Шэсць месяцаў таму мяне ўжо выклікала для размовы начальніца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко, каб пераканаць ў неабходнасці спынення грамадска-палітычнай дзейнасці, – паведаміў Рыгор Грык.

Цяпер прафсаюзнага актывіста выклікалі на размову ў грамадскі пункт аховы правапарадку № 3 (вул. Касманаўтаў, 6) ГАУС. Старэйшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Зяньковіч паведаміў Рыгору Грыку, што на імя начальнікаа ГАУС палкоўніка Вячаслава Герасімовіча паступіла заява ад загадчыцы аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Вольгі Дудко. У гэтай заяве паведамляецца, што невядомыя асобы распаўсюджваюць у гарадскім транспарце і расклеіваюць на гарадскіх прыпынках недзяржаўныя газеты і ўлёткі.

На пытанне супрацоўніка міліцыі: “Ці расклеіваў Рыгор Грык газеты і ўлёткі?” грамадскі актывіст адказаў, што ён не парушае грамадскага парадку, а ўсё робіць па закону.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства