viasna on patreon

Бабруйчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём правоў чалавека

2013 2013-12-10T19:53:34+0300 2013-12-10T19:53:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Бабруйскія актывісты накіравалі сёння ў бабруйскую папраўчую калонію № 2 віншавальную тэлеграму.

-Мы вырашылі такім чынам падтрымаць палітвязня, старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, выказаць яму нашу павагу, - кажа старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова. – Тэлеграму прынялі, спадзяемся, яна дойдзе да адрасата. Будзем чакаць нейкай вестачкі ад Алеся, бо ведаем, што зараз у яго ёсць праблемы з ліставаннем.

Тэкст тэлеграмы такі: “Паважаны Алесь! Вiншуем Вас з Мiжнародным днём правоў чалавека. Выказваем Вам нашу павагу i падтрымку. Мы салiдарны з Вамi. Чакаем на волi. Рада Демакратычных сiл г. Бабруйска”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства