Магілёў: пададзена скарга з нагоды парушэння закона аб мовах

2013 2013-12-10T18:03:34+0300 2013-12-10T18:03:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве на беларускамоўную скаргу адказалі па-руску. З гэтай нагоды намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў напісаў скаргі ў магілёўскую пракуратуру, Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства транспарту і камунікацый.

Сацыял-дэмакрат хоча прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушылі Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ў Рэспубліцы Беларусь” і далі адказ на беларускамоўны зварот на рускай мове.

“Гэта звычайная знявага да грамадзян сваёй краіны і дыскрымінацыя іх па моўнай прыкмеце. А калі б я, напрыклад, не ведаў рускай мовы, то мне бы было варта скарыстацца паслугамі перакладчыка? Для некаторых дзяржаўных арганізацый, кшталту “Магілёўаблаўтатранса”, які даваў мне адказ па-руску, відаць што іншых моў акрамя рускай не існуе. Пра тое, што ў краіне ёсць законы, якія рэгулююць моўныя пытанні, яны таксама не ведаюць”, - гаворыць Ігар Барысаў.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што ў дадзеным выпадку была парушана ч.1 артыкула 18 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ў Рэспубліцы Беларусь”, якая вызначае “Патрабаванні да пісьмовых адказаў на пісьмовыя звароты”, у прыватнасці ўстаноўлена, што: “Пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты выкладаюцца на мове звароту”.  Таксама быў парушаны артыкул 26 гэтага закона, які называецца “Адказнасць за парушэнне парадку разгляду зваротаў”, якім устаноўлена, што: “За парушэнне парадку разгляду зваротаў арганізацыі, іх службовыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх работнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі”.

“Акрамя таго быў парушаны Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, а дакладней частка 3 артыкула 5, якая называецца “Гарантыі правоў грамадзян пры звароце ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі” і якой устаноўлена, што: “Адказ на зварот афармляецца на мове звароту”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што Ігар Барысаў скардзіўся ў “Магілёўаблаўтатранс” з нагоды таго, што кіроўцы некаторых магілёўскіх аўтобусаў раз’язджаюць па гораду з расійскімі сцяжкамі на лабавым шкле. “Магілёўаблаўтатранс” падзякаў сацыял-дэмакрату за яго ўважлівасць і загадаў усім сваім кіроўцаў прыбраць з аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў сцяжкі. У выпадку, калі кіроўцы гэтага не зробяць, то будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international