Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі

2013 2013-12-10T16:49:49+0300 2013-12-10T16:49:49+0300 be

9 сьнежня каля 20 гадзін дадому да грамадзкага актывіста Ільлі Дабратвора прыйшла міліцыя. Супрацоўнікам Цэнтральнага РУУС Менску тэрмінова спатрэбілася скласьці пратакол апытаньня. У жонкі, якая знаходзіцца дома зь пяцьцю малалетнімі дзецьмі, міліцыя дапытвалася, чаму муж адсутнічае дома.

Праваахоўнікі распытвалі, дзе муж быў 30-га сьнежня, калі адбываўся пікет салідарнасьці з Эўрамайданам. Перадалі позву, каб Дабратвор зьявіўся ў Цэнтральны РУУС.

Сёньня Дабратвор прыйшоў у Цэнтральны РУУС, дзе на яго склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавачваюць за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў пры пікетаваньні амбасады Ўкраіны, калі актывісты руху салідарнасьці «Разам» перадалі ўкраінскім уладам пратэст у сувязі з разгонам Майдану.

Мы дазваніліся да актывіста ў РУУС. Ён кажа, што супрацоўнікі міліцыі вырашаюць, што зь ім рабіць:

«Я адмовіўся падпісваць і даваць тлумачэньні. І я сказаў, што ня згодны з пратаколам», — распавёў Дабратвор

Чаму ўлады толькі цяпер, праз 11 дзён спахапіліся? Актывіст зьвязвае гэта з разгонам Эўрамайдану:

«Справа ў тым, што ўчора пачаўся разгон Януковічам Эўрамайдану, і ўлады вырашылі далучыцца. Бо іх вельмі абурыла падтрымка беларусамі ўкраінцаў, менавіта Эўрамайдану. Тады яна не затрымлівалі, чакалі, што будзе ва Ўкраіне. Калі б Януковіч сышоў у адстаўку, то пратаколу не было б. Бо Лукашэнку трэба было б з новымі ўладамі працаваць, як інакш?»

Верагодна, разгляд справы адбудзецца заўтра ў судзе Цэнтральнага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international