Невядомыя напалі на сядзібу руху БНФ “Адраджэньне” ў Магілёве

2007 2007-05-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора апоўдні невядомыя напалі на офіс магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі руху БНФ “Адраджэньне”. Кінуты камень выбіў дзьве аконныя шыбкі і ледзь не патрапіў у галаву сябру арганізацыі Аляксандру Анісіму, паведамляе Радыё Свабода.

Выкліканыя спадаром Анісімам міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў яго асабіста і ў трох маладых людзей, якія ў знаходзіліся падчас здарэньня ў офісе, і зьехалі. Міліцыянты не патлумачылі, што будуць рабіць далей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international