У Гродна міліцыянеры адабралі ў карэспандэнта Радыё “Свабода” фотаапарат і самавольна выдалілі з яго здымкі

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 мая прыкладна а палове чацвёртай гадзіны дня карэспандэнт “Свабоды” Міхась Карневіч назіраў за супрацьстаяннем гарадзенскіх чыноўнікаў і грамадскіх актывістаў з шэрагу гісторыкаў, навукоўцаў і маладзі, якое стыхійна арганізавалася ў раёне Старога горада, дзе мясцовыя ўлады намераны праводзіць рэканструкцыю.

На думку нязгодных жыхароў горада, гэта робіцца без усялякага ўзгаднення з грамадзкасцю, і такім чынам знішчаецца гістарычная спадчына Гродна.

Актывісты перагарадзілі дарогу бульдозеру, каб перашкодзіць далей разбураць тэрыторыю вакол гарадзенскай сінагогі. У гэты час пад’ехаў мэр Гродна Аляксандр Антоненка і паспрабаваў заверыць прысутных, што сінагога чапацца не будзе, а толькі ідзе падсыпка схілу каля будынку. Але абаронцы гэтаму не паверылі і засталіся стаяць. У выніку міліцыянты затрымалі 5 чалавек, сярод якіх быў і вядомы гарадзенскі гісторык Алесь Смалянчук.

Усё гэта здымаў на фотаапарат карэспандэнт Радыё “Свабода” Міхась Карневіч. У гэты час да яго падышлі супрацоўнікі аддзялення міліцыі Ленінскага раёна Гродна і запатрабавалі паказаць ім фотакамеру. Сваё патрабаванне міліцыянты нічым не патлумачылі. Журналіст быў вымушаны выканаць патрабаванне прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

“Яны забралі ў мяне з рук камеру і са словамі: “Вось гэта і гэта мы сціраем” выдалілі больш за 10 здымкаў, а пасля вярнулі тэхніку і развіталіся”, – распавёў службе маніторынгу БАЖ Міхась Карневіч.

Нагадаем, згодна з артыкулам 39 Закона аб друку і іншых СМІ Рэспублікі Беларусь журналіст мае права прысутнічаць на мітынгах, дэманстрацыях і месцах іншых грамадскаважных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю, а таксама рабіць запісы, у тым ліку фотаздымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international