Правялі эксгумацыю цела Ігара Пцічкіна, які памёр у мінскім СІЗА

2013 2013-12-10T14:34:01+0300 2013-12-10T14:34:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar-pciczkin.jpg
Акцыя ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Фота "Радыё Свабода"

Акцыя ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Фота "Радыё Свабода"

Эксгумацыю правялі 4 снежня, паведамілі родныя Ігара Пцічкіна. Цяпер месяц трэба чакаць вынікаў паўторнага ўскрыцця цела.

Родныя хлопца дамагаліся правядзення эксгумацыі амаль чатыры месяцы пасля пахавання. 

Нагадаем, 21-гадовы Ігар Пцічкін мусіў адбыць у СІЗА на Валадарскага трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў. 4 жніўня Пцічкін памёр.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА родным хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі». На фатаздымках трупа Пцічкіна заўважныя шматлікія сінякі. Фоты выкладзеныя ў агульны доступ у суполцы Укантакце.

У смерці хлопца вінавацяць фельчара мінскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч смерці. Распачата крымінальная справа за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента.

Родныя Пцічкіна правялі 14 верасня каля СІЗА на Валадараскага акцыю з патрабаваннем расследавання справы, у выніку яны былі затрыманыя. Яны лічаць, што Ігара білі перад смерцю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international