Кірыла Атаманчыка са Жлобіну не пускаюць за мяжу

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 13 красавіка Кірыл Атаманчык намагаецца атрымаць дазвол на штамп аб шматразовым выезьдзе за мяжу. Але ж усе намаганьні не прыносяць аніякіх вынікаў, бо перашкаджаюць гэтаму супрацоўнікі КДБ.

Распавядае прэс-службе Маладога Фронту Кірыл Атаманчык:

- Я ўжо больш за тры тыдні намагаюся атрымаць дазвол на шматразовы выезд за мяжу. Падаў усе адпаведныя дакуманты й нават законна заплаціў, каб гэта зрабілі хутчэй. Але ўсё гэта пакуль што не прынесла выніку. Па законе мне павінны былі зрабіць яго за 10 дзён. Ужо прайшло - 20! Я проста абураны тым, што гэтая справа так доўга цягнецца. Але...усё б нічога, калі б не адна акалічнасьць. Напрыканцы апошняга дня маёй маці, якая прыйшла са мною па пашпарт, адказалі, што ён нібыта дзесьці згубіўся! Потым яго быццам бы знайшлі...Сказалі, што зробяць крыху пазьней. Зараз жа я даведваюся, што мой пашпарт зноў затрымалі супрацоўнікі абласнога Камітэта дзяржбясьпекі. Гэта даволі дрэнна, калі падыходзіць чарга да запісаў на ЦТ, а ў мяне яшчэ няма на руках майго пашпарту.

Я думаю, што супрацоўнікі КДБ усё ж такі адумаюцца... Бо, нам усім вядома, што ў гэтай структуры зараз "крызіс жанру", і таму я вельмі хвалююся, што такім чынам КДБэшнікі паспрабуюць перашкодзіць мне з навучаньнем. Зараз я рыхтую адпаведныя дакуманты для скаргі ў пракуратуру. Хучэй за ўсё я буду патрабаваць вяртаньня маіх сродкаў, якія я заплаціў, каб зрабіць хутчэйшым працэс, і канешне дазволу на выезд. Бо я ўпэўнены, што супрацоўнікі КДб проста парушаюць закон, які аднолькавы для ўсіх!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international