Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-12-10T11:40:42+0300 2013-12-17T07:50:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: у цэнтры ўвагі – Мінскі гей-прайд, падрыхтоўка да мясцовых выбараў і змена меры ўтрымання для ксяндза Уладзіслава Лазара – з СІЗА КДБ ён пераведзены пад “хатні арышт”.

"Падзея тыдня" прысвечана памяці чалавека, які перамог апартэід, Нэльсана Мандэлы, які пайшоў з жыцця 6 снежня.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – грамадская актывістка са Слуцку Зінаіда Цімошык, якая патрапіла пад пераслед міліцыі за арганізацыю прагляду фільму пра Слуцкае паўстанне.  

“Навіны палітвязняў”: апошнія звесткі з жыцця за кратамі актывістаў Васіля Парфянкова, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава і палітыка Мікалая Статкевіча.    

 У музычных паўзах - гурт N.R.M.узору 2002 году з альбомам “Дом культуры”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international