Іллю Дабратвора ў Дзень правоў чалавека выклікалі ў міліцыю

2013 2013-12-10T08:09:58+0300 2013-12-10T10:22:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Да  актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллі Дабратвора позна ўвечары 9 снежня начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.

Толькі праз гадзіну, калі з’явіўся Ілля Дабратвор, супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна пакінулі сям’ю ў спакоі, загадаўшы яму з'явіцца 10 снежня прыйсці ў Цэнтральны РАУС.

Цікавасць да сваёй персоны актывіст звязвае з правядзеннем акцыі – пікетаваннем амбасады Украіны, калі актывісты руху салідарнасці «Разам» перадалі украінскім уладам пратэст у сувязі з разгонам Майдана і не выключае, што можа быць заведзеная адміністрацыйная справа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international