Актывіст незалежнага прафсаюза атрымае кампенсацыю ад прадпрыемства “Граніт”

2013 2013-12-09T17:06:01+0300 2013-12-09T17:06:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Суд Лунінецкага раёна часткова задаволіў патрабаванні Леаніда Дубаносава, якога звольнілі з прадпрыемства ў Мікашэвічах.

Сёлета з актывістам Беларускага незалежнага прафсаюза, які амаль 25 гадоў адпрацаваў на “Граніце”, не быў працягнуты кантракт. Сам Дубаносаў упэўнены, што падставай для звальнення з’явіўся менавіта яго ўдзел у незалежным прафсаюзным руху, бо ніякіх спагнанняў, якія б тычыліся непасрэдна працоўных адносін, ён ад адміністрацыі прадпрыемства не атрымоўваў.

Між тым, Леанід Дубаносаў вырашыў у судовым парадку патрабаваць кампенсацыі, бо ўпэўнены, што пры звальненні з працы адміністрацыя “Граніта” груба парушыла ўсталяваны парадак. Згодна з дзеючым заканадаўствам, наймальнік абавязаны не пазней, чым за 1 месяц да заканчэння тэрміну дзеяння кантракту пісьмова папярэдзіць аб сваіх намерах у частцы спынення працоўных адносін. Але пісьмовага папярэджання аб маючым адбыцца скасаванні кантракта Дубаносаву не ўручылі, і гэтая акалічнасць з’явілася нагодай для судовага разбіральніцтва.

У якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды Леанід запатрабаваў з РУВП "Граніт" 7 мільёнаў рублёў, аднак суддзя Міхаіл Дзянісавіч задаволіў пазоў часткова, абавязаўшы кіраўніцтва прадпрыемства сплаціць актывісту незалежнага прафсаюза 1 мільён рублёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international