Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

2013 2013-12-08T19:13:30+0300 2013-12-08T19:13:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-park-mapa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі райвыканкам забараніў пікет, ініцыяваны актывістамі Юрыем Нагорным і Алесем Шутавым. Акцыя была запланавана на 12 снежня ў абарону парку ў мікрараёне “Чаромушкі”, дзе дрэвы зносяць, каб збудаваць чарговы "шматпавярховік".

Прычына забароны пікету – адсутнасць дамоваў на ахову, медычнае абслугоўванне і прыборку тэрыторыі пасля акцыі. Паводле аднаго з заяўнікаў, Алеся Шутава, з усімі гэтымі службамі выканкам патрабуе заключыць дамовы загадзя:

"Па логіцы ўладаў, трэба заключыць дамовы, заплаціўшы грошы. А пасля гэтага вам усё адно могуць адмовіць у дазволе пікету.Але нават не гэта найбольш абурае: чыноўнікі вызначылі такі парадак падрыхтоўкі акцыяў, які немагчыма выканаць. Райвыканкам патрабуе , каб дамовы з міліцыяй, лекарамі, дворнікамі былі заключаныя загадзя, а самі гэтыя службы згаджаюцца заключыць такія дамовы толькі пасля згоды выканкаму. І ніхто не саступае".

Парк паміж вуліцамі Молакава і Паркавая мае ўласны назоў "Парк піянераў", яго дзеліць на дзве часткі вуліца Партызанская. Назву парка мала хто памятае нават з тутэйшых жыхароў, але для іх гэтая "зялёная выспа" – адзіны куточак жывой прыроды, дзе можна прагуляцца з дзецьмі і падыхаць хоць крыху свяжэйшым паветрам… Праблема вынішчэння парка дзеля будаўніцтва паўстала ў Оршы гэтым летам. Мясцовыя жыхары аднойчы ўбачылі плот на тэрыторыі аднаго з нешматлікіх месцаў адпачынку, а потым пачалі вырубацца дрэвы. Жыхары мікрараёна "Чаромушкі" звярнуліся да журналістаў мясцовага сайта orshatut.by, і таямніца, схаваная за плотам, адкрылася: гарадскія ўлады далі дазвол на пабудовы "шматпавярховіка" проста ў парку.

Аршанцаў абурыла тое, што іх інтарэсы нікім не ўлічваюцца. Але абмеркоўваць шляхі абароны парку на пікеце райвыканкам забараняе. І гэта не адзіная праблема, якую забаронена абмяркоўваць з гараджанамі. Так, напрыканцы кастрычніка мясцовыя актывісты замаўлялі пікет пра неабходнасць рамонту аварыйнага маста цераз Днепр. І таксама атрымалі пісьмовую забарону. Цяпер яны чакаюць разгляду іхнай скаргі ў судзе, бо лічаць, што забарона райвыканкаму парушае правы на правядзенне масавых акцый, на публічнае выказванне сваіх меркаванняў, на свабоду распаўсюду інфармацыі, якую спрабуюць прыхаваць ад землякоў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international