Актывіст кампаніі «Альтэрнатыва» Дзьмітрый Сільчанка затрыманы на украінскай мяжы (аднаўляецца)

2013 2013-12-08T11:23:00+0300 2013-12-08T11:39:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzmitry-silczanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Сільчанка

Дзмітрый Сільчанка

7 снежня на ўкраінскай мяжы быў затрыманы актывіст кампаніі «Альтэрнатыва» Дзьмітрый Сільчанка. Разам з сябрамі ён накіроўваўся ў Кіеў рэйсавым аўтобусам “Гомель-Чарнігаў”, каб падтрымаць Еўрамайдан.

Яшчэ вечарам 6 снежня  супрацоўнікі міліцыі і КДБ спынілі каля Мар’інай Горкі аўтобус з беларусамі, якія ехалі на Еўрамайдан. І накіравалі яго на штрафстаянку. Аднак актывісты здолелі на іншым транспарце дабрацца да Гомеля. Тых з іх, зто далей дабіраўся да Украіны аўтобусам “Гомель-Чарнігаў”, спачатку правяралі на беларускай мяжы, а затым ужо, украінскія памежнікі папрасілі пасажыраў пакінуць аўтобус ды напісаць тлумачальныя, што яны ня будуць удзельнічаць у акцыі пратэсту на Майдане. У гэты час памежнікі з сабакамі абшукалі аўтобус і знайшлі пад сядзеннем Дзьмітрыя Сільчанкі нібыта пакет з наркотыкамі. На актывіста быў складзены пратакол.

Доўгі час усе астатнія пасажыры аўтобуса вымушаныя былі чакаць на мяжы дазволу на ўезд ва Украіну.

Ці сапраўды ўкраінскія памежнікі нешта знайшлі ў беларускім аўтобусе, пасажыры ня бачылі.

8.12.2013. Пасажыраў аўтобуса “Гомель – Чарнігаў” дапытваюць супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны.

Беларусы былі затрыманыя украінскімі памежнікамі учора ўвечары пасля таго, як аднаму з іх - актывісту арганізацыі "Альтэрнатыва" Дзмітрыю Сільчанка - падкінулі наркотыкі. Усю ноч яны правялі на памежным пераходзе . Допыты пачаліся сёння раніцай.

«Супрацоўнікі СБУ выклікаюць пасажыраў аўтобуса па загадзя падрыхтаваным спісе. Думаю, што ён складзены паводле дадзеных, перададзеных з Беларусі. Яшчэ перад ад'ездам з Гомеля ў аўтобус зайшлі міліцыянты, якія склалі спіс пасажыраў.

Людзям задаюць адны і тыя ж пытанні, прычым яны не датычацца наркотыкаў. Пытаюцца аб месцы вучобы і працы, прыналежнасці да грамадскіх і палітычных арганізацый, мэтах прыезду ў Украіну”. (Хартыя97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international