viasna on patreon

У Гомелі быў затрыманы сустаршыня «Мадалога Фронту» Андрусь Цянюта

2013 2013-12-07T13:42:36+0300 2013-12-07T13:42:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/an_cianuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 7 снежня на чыгуначным вакзале быў затрыманы сустаршыня «Маладога Фронту» Андрусь Цянюта. Ён сустракаў з цягніка сяброў з Мінску, якія ехалі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Кіеў. Да актывіста і яго сяброў падыйшлі міліцыянеры. У жыхароў Мінску яна праверылі дакументы, перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі, а Андруся Цянюту пратрымалі каля гадзіны ў аддзеле міліцыі на чыгуначным вакзале. «Высвятлялі – што я раблю на вакзале, хто гэтыя людзі, якіх я сустракаў. Пратакола ніякага не складалі, цягнулі час, потым выпусцілі», - дадаў сустаршыня «МФ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства