Баранавічы: Алеся Бяляцкага павіншавалі з Днём правоў чалавека

2013 2013-12-07T13:38:58+0300 2013-12-07T13:38:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 6 снежня накіравалі каляровыя паштоўкі Алесю Бяляцкаму, у якіх павіншавалі праваабаронцу-палітвязня з 65 угодкамі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

– Мы напісалі Алесю Бяляцкаму, што Дзень правоў чалавека – гэта міжнароднае прызнанне важнасці працы ў праваабаронцаў. Мы адзначылі ў сваіх лістах, што Алесь Бяляцкі, як ніхто іншы, абараняе нас нават з-за кратаў. Безумоўна, мы пажадалі спадару Алесю, каб у яго цяперашнім нялегкім жыцці было шмат больш светлых і радасных дзён, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Актывісты напісалі Алесю Бяляцкаму, што Баранавіцкі гарвыканкам на працягу апошніх трох гадоў не дае дазволу на правядзенне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе ідэй Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Нягледзячы на гэта, грамадскія актывісты знаходзяць магчымасці, каб не толькі распавесці грамадзянам пра ідэі правоў чалавека, але і пра неабходнасць вучыцца абароняць іх у паўсядзённым жыцці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international