Свабода сходаў у Бярозе: райвыканкам тэорыю ведае, што будзе з практыкай?

2013 2013-12-06T13:53:25+0300 2013-12-06T13:53:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адказ з райвыканкама на сваю просьбу растлумачыць, якім чынам магчыма заключыць дамовы з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй пры жаданні правесці масавае мерапрыемства, калі дадзеныя ўстановы адмаўляюцца.

Напрыклад, бальніца на зварот аб заключэнні дамовы на абслугоўванне пікету адказвала, што яна не мае нават прэйскуранту на падобныя паслугі. Цяпер, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкаму Яўген Тарасюк, подпіс якога стаіць пад адказам з выканкаму, ужо распрацаваны прэйскурант для бальніцы. Праўда, кошт паслугаў не паведамляецца.

ЖКГ будзе заключаць дамовы, нягледзячы на тое, у чыёй уласнасці знаходзіцца тэрыторыя. Неабходнасць такога ўдакладнення паўстала з папярэдняга адказу праваабаронцам, калі камунальшчыкі ў адмове на заключэнне дамовы на пікеты 10 кастрычніка і 10 лістапада напісалі, што заяўнікам трэба заключаць дамову з райвыканкамам, паколькі стадыён, дзе планавалася правядзенне пікетаў, знаходзіцца ва ўласнасці райвыканкама.

Міліцыя, згодна з адказам Я. Тарасюка, павінна спярша заключыць дамову з арганізатарамі масавых мерапрыемстваў, а потым райвыканкам з міліцыяй абмяркуюць дэталі аховы парадку, як гэта прадугледжана ў Пастанове Савета міністраў № 207.

Цяпер, кажуць праваабаронцы, гэты адказ будзе ахоўнай граматай пры звяртанні па дамовы, паколькі вышэйзгаданыя службы з’яўляюцца падраздзяленнямі райвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international