У Менску плануецца масавая студэнцкая акцыя супраць адмены ільготаў для студэнтаў
04.05.2007.
Актывісты студэнцкага руху падалі заяву на правядзеньне масавай акцыі пратэсту. Яна будзе мець непалітычны характар і пройдзе пад лёзунгамі "Мы супраць адмены ільготаў", паведаміла Хартыя'97.На дадзены момант ў арганізацыйны камітэт увайшлі пяць моладзевых арганізацый і прадстаўнікі большасьці менскіх ВНУ. Падчас мітынгу плянуецца таксама выступ вядомых беларускіх музыкаў.
Акцыя адбудзецца 20 траўня на плошчы Бангалёр. Пачатак у 17.00.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








