Фотавыставу "Першапачатак" і экспазіцыю да 80-годдзя СБП спехам згарнулі

2013 2013-12-06T11:21:06+0300 2013-12-06T11:21:06+0300 be

У Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі спехам згарнулі выставу Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фотавыставу "Першапачатак" і экспазіцыю да 80-годдзя СБП прэзентавалі 27 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі. Працаваць яна павінна была да 8 снежня.

"Мы выпадкова даведаліся. Нас ніхто не папярэдзіў", — паведаміў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Даведацца прычыну закрыцця не атрымалася: дырэктар музея не адказвае на тэлефанаванні.
 Удзел у адкрыцці бралі Барыс Пятровіч, Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Генадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч. Пісьменнікі, якія неаднаразова крытыкавалі палітыку кіраўніка дзяржавы. У гэтым можа і быць прычына скандалу.

На выставе былі прадстаўлены аўтографы Васіля Быкава і Ніла Гілевіча, рэчы Рыгора Барадуліна, дакументы Максіма Танка, Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча. 
Каму не спадабаліся аўтографы Быкава і Гілевіча? Чаму ў гістарычным музеі датэрмінова знялі выставу Саюза пісьменнікаў?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international