Падарунак уладам ад барысаўскіх праваабаронцаў

2013 2013-12-06T10:15:10+0300 2013-12-06T10:15:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalendar-pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч 5 снежня накіравалі віншаванні з Днём правоў чалавека ў Барысаўскі райвыканкам, суд Барысаўскага раёна і мясцовы РУУС.

“10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН рэзалюцыяй 217 А (III) прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З 1950 г. ва ўсім свеце 10 снежня адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Дэкларацыя была абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН “задачай, да выканання якой павінны імкнуцца ўсе народы і дзяржавы”.

Спадзяемся,  што словы, запісаныя ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць дапамагаць Вам у выкананні дзяржаўных абавязкаў на карысць усяго грамадства, бяспекі і міру ў нашых дамах” – пажадалі прадстаўнікам улады праваабаронцы.

Да віншаванняў былі прыкладзеныя таксама “Првааабарончы календар” і тэкст Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, зроблены ў выглядзе выцінанак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international