Анатоль Ляўковіч аштрафаваны на 20 базавых велічыняў
04.05.2007.
Сёньня ля офісу партыі БСДП быў затрыманы выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну. Ён абвінавачаны ўздзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня за выступ на першатравеньскай акцыі.
Суд Савецкага раёну прысудзіў выканаўцу абавязкаў старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатолю Ляўковічу штраф памерам 20 базавых велічыняў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








