Сёння - суд над Васілём Парфянковым. Пачатак у 14-30

2013 2013-12-05T10:55:22+0300 2013-12-05T10:55:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Былога палітвязня Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядае суддзя суду Першамайскага раёна Мінска  Леанід Ярмоленкаў. Пачатак у 14-30.

Суд мусіў адбыцца 28 лістапада, аднак у судзе высветлілася, што Васілю Парфянкову не паведамілі пра дату суду за пяць дзён да яго пачатку, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства.

Абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу РБ — “Парушэнне умоваў прэвэнтыўнага нагляду” было прад’яўленае Парфянкову 12 ліпеня 2013 г. Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося, паколькі 21 верасня пасля адбыцця 5-суткавага адміністратыўнага арышту, да якога ён быў прыгавораны “завочна”, Васіль Парфянкоў нечакана для ўсіх быў адпраўлены на 1 год у лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у г. Светлагорск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international