У Сьветлагорску за распаўсюд газэты аштрафаваны Кірыл Ксянзоў

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22-гадовы актывіст Кірыл Ксянзоў аштрафаваны на 930 тысяч рублёў “за злоўжываньне свабодай масавай інфармацыі”. Былы студэнт факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту быў абвінавачаны за распаўсюд сьветлагорскага грамадзкага выданьня “Рэгіянальныя навіны”. У першым сёлетнім выпуску гэтай газэты зьмешчаны артыкул “Прэзыдэнцтва – у спадчыну”.

У гэтым жа выпуску “Рэгіянальных навінаў” апублікаваны і матэрыял самога К. Ксянзова – “Яны ведаюць свае ролі”. У гэтым матэрыяле Кірыл выказаў меркаваньне адносна дзейнасьці дэпутатаў мясцовых Саветаў. Сьветлагорская пракуратура лічыць, што публікацыі зьневажаюць гонар і годнасьць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і службовых асобаў.

Штраф накладзены паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “Парушэньне заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі”. Гэты артыкул – “парушэньне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якое праявілася ў “злоўжываньні свабодай масавай інфармацыі”, прадугледжавае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. Суд абраў спагнаньне ў 30 велічыняў. К. Ксянзоў з прысудам ня згодны. Паводле яго словаў, асабіста ён распаўсюджваў газэту ў студзені, а болей чым праз 2 месяцы, паводле заканадаўства, адміністрацыйнае спагнаньне не накладаецца. 150 асобнікаў газэты былі вынятыя міліцыяй у Вадзіма Богдана, аднаго зь сябраў Кірыла, пры ператрусе кватэры ў сакавіку. Ператрус, паводле тлумачэньня міліцыянтаў, праводзіўся таму, што ім паступіла ананімная інфармацыя, нібыта ў кватэры захоўваюцца скрадзеныя залатыя рэчы. Як вынікае з адміністрацыйнай справы, пракуратура праверыла матэрыялы ператрусу ў парадку пракурорскага нагляду, і выявіла, што ў газэтах утрымліваецца зьнявага службовых асобаў. 27 красавіка завяршыўся разгляд справы ў судзе Сьветлагорскага раёна.

Крыніца: “Гарт”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international