Эўрапейскі Зьвяз “прыйшоў да высновы, што ў Беларусі вядзецца мэтанакіраваная кампанія па падаўленьні грамадзкае супольнасьці” -- гаворыцца ў заяве Эўразьвязу

2003 2003-09-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дакумэнце, прынятым Эўрапейскім Зьвязам, выказваецца заклапочанасьць закрыцьцём гарадзенскай няўрадавай арганізацыі “Ратуша”, папярэджаньнем, вынесеным Міністэрствам юстыцыі Беларускаму Хэльсінскаму камітэту, а таксама “дзеяньнямі гэтага міністэрства ў адносінах да Саюзу палякаў Беларусі”. Эўразьвяз таксама занепакоены “нядаўна падпісаным прэзыдэнтам Лукашэнкам законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, які дазваляе ўладам забараняць палітычныя партыі, прафзьвязы, рэлігійныя групы й іншыя арганізацыі, калі яны прызнаныя вінаватымі хаця б у адным парушэньні закону ў часе мітынгу”. Гэта ўжо ня першая заява, якую прымаюць дачынна Беларусі ўплывовыя міжнародныя арганізацыі.
Дарэчы, у сваёй заяве Эўразьвяз “шкадуе аб тым, што прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Фраймут Дувэ ня змог наведаць Беларусь у заплянаваныя тэрміны”. “Гэта пытаньне прынцыпу, што кіраўнікі падобных інстытутаў павінныя мець магчымасьць бесперашкодна выконваць свае функцыі”, - гаворыцца ў заяве. Эўразьвяз заклікае беларускія ўлады дзейнічаць у адпаведнасьці з гэтым прынцыпам. “Эўрапейскі Зьвяз таксама заклікае беларускія ўлады поўнасьцю зьмяніць дадзеную сытуацыю й не рабіць ніякіх абмежавальных захадаў супраць прадстаўнікоў грамадзянскае супольнасьці”, - падкрэсьліваецца ў дакумэнце.
Генадзь Кесьнер (Радыё Рацыя).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international