Гомель: Суды за Дзяды

2013 2013-12-04T12:23:23+0300 2013-12-04T12:25:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб’яднанай грамадзянсккай партыі (АГП) Уладзімір Шыцікаў атрымаў позву ў суд Новабеліцкага раёну Гомеля для разгляду адміністрацыйнай справы, паводле якой начальнік аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўнік Генадзь Хількевіч абвінавачвае актывіста ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Судовае разбіральніцтва ў судзе Новабеліцкага раёну Гомеля прызначана на 10 снежня.

- Выклік у суд звязаны з маім удзелам у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ў Гомелі 3 лістапада. Я разам з іншымі актывістамі ўсклалі кветкі і вянкі, запалілі знічы каля пакутных крыжоў, якія ўсталяваны на месцах масавых забойстваў людзей у гады сталінскіх рэпрэсій, - заявіў У. Шыцікаў.

Нагадаем, 13 лістапада суддзя Сяргей Новікаў (Навабеліцкі суд Гомеля) пакараў намесніка старшыні АГП Васіля Палякова штрафам у памеры 4,5 мільёна рублёў (35 базавых велічынь) за удзел у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Актывіст абскарджвае штраф у Гомельскім абласным судзе.

Вясной Васіля Палякова і Уладзіміра Шыцікава гэты ж суд пакараў буйнымі адміністрацыйнымі штрафамі за ўскладанне кветак да месца, дзе жыла гістарычная дзеячка Палуда Бадунова. Прайшоўшы усе унутраныя сродкі прававой абароны актывісты не змаглі абараніць правы ўнутры краіны. Зараз іх скаргі перададзены на разгляд у Камітэт па правах чалавека ААН.

"Гомельская вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international