viasna on patreon

Праваабаронцы краін СНД звярнуліся да ўкраінскай улады і ўдзельнікаў Еўрамайданаў

2013 2013-12-04T09:24:52+0300 2013-12-04T09:24:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euramaidan-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Еўрамайдан-2013. Фота Дзмітрыя Растаева.

Еўрамайдан-2013. Фота Дзмітрыя Растаева.

Праваабаронцы постсавецкіх краін звярнуліся да ўкраінскай улады, а таксама да ўдзельнікаў Еўрамайданаў, выказваючы глыбокую заклапочанасць сітуацыяй ва Украіне, якая, апроч іншага, у гэтым годзе старшынствуе ў АБСЕ. "Нас турбуе тэндэнцыя да праяў ўзаемнага гвалту паміж удзельнікамі канфлікту", - гаворыцца ў звароце. Праваабаронцы, у прыватнасці, прапануюць абодвум бакам звярнуцца ў амбасады краін - членаў АБСЕ з прапановай накіраваць сваіх назіральнікаў і праводзіць маніторынг падзей на аснове дакументаў і метадаў, распрацаваных АБСЕ.

Поўны тэкст звароту прыводзіць Цэнтр грамадзянскіх свабод:

ЗВАРОТ

Мы, праваабаронцы з краін АБСЕ, выказваем глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у краіне - старшыні АБСЭ - Украіне, якая апынулася ў відавочным палітычным крызісе, справакаваным рашэннем аб адмове ад еўраінтэграцыі і гвалтоўным разгонам мірных грамадзян на Майдане Незалежнасці 30 лістапада 2013. Нас турбуе тэндэнцыя да праявы ўзаемнага гвалту паміж удзельнікамі канфлікту.

Мы прапануем уладам і ўдзельнікам акцый пратэсту пацвердзіць на ўзроўні адказных заяў і канкрэтных дзеянняў свае намеры устрымлівацца ад гвалтоўных метадаў. У прыватнасці, такім крокам магло б стаць падтрыманне пастаянных інфармацыйных кантактаў паміж бакамі канфлікту на ўзроўні аднаго-двух упаўнаважаных асоб у МУС і ў аб'яднанні пратэстуючых.

Ва ўмовах правядзення масавых акцый на вуліцах Кіева, праца журналістаў, якія асвятляюць мерапрыемствы, праваабаронцаў і незалежных назіральнікаў набывае асаблівую важнасць, у сувязі з чым заклікаем прыняць неабходныя меры па забеспячэнню іх бяспекі.

Мы прапануем абодвум бакам звярнуцца да амбасадаў краін - членаў АБСЕ з прапановай накіраваць сваіх назіральнікаў і праводзіць маніторынг падзей на аснове дакументаў і метадаў, распрацаваных АБСЕ.

Са свайго боку мы гатовыя да аказання бакам канфлікту сваёй пасільнай дапамогі ў дзейнасці па прадухіленні гвалту.

Падпісалі:

Эльдар Зейналаў, Праваабарончы цэнтр, Азербайджан;

Сяргей Крывенка, группа "Грамадзянін. Армія. Права", Расія;

Дзмітрый Макараў, міжнародны МоладзевыПраваабарончы Рух, Расія;

Эла Палякова, “Салдацкія маці Санкт –Пецярбурга”, Расія;

Аляксандру Посціка, Promo - Lex, Малдова;

Дзілраба Самадава, Офіс грамадзянскіх свабод, Таджыкістан;

Андрэй Юраў, Міжнародная грамадзянская ініцыятыва для АБСЕ , Расія;

Данііл Мешчаракоў, Маскоўская Хельсінская Група.

2 снежня 2013 г

Кіеў, Україна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства