Выбар Amnesty International у 2013 годзе: Ігар Ціханюк

2013 2013-12-04T08:53:20+0300 2013-12-04T08:53:20+0300 be

З 6 па 17 сьнежня міжнародная арганізацыя Amnesty International праводзіць сусьветную кампанію «Напішы чалавеку» – кампанію салідарнасьці і падтрымкі людзей, чые правы былі парушаныя. Летась сярод 12 асобаў, якіх яна заклікала падтрымаць, быў беларускі вязень сумленьня і праваабаронца Алесь Бяляцкі. Сёлета адным з 12-ці стаў гей-актывіст зь Беларусі Ігар Ціханюк.

У адпаведнай заяве Amnesty International распавядаецца пра выпадак актывіста.

Ігар Ціханюк, адкрыты гей і змагар за правы геяў, ляжаў у шпіталі зь язвавай хваробай, калі двое міліцыянтаў увайшлі ў палату і папрасілі яго пайсьці зь імі. У міліцэйскім участку ён быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі. Яны абражалі яго за тое, што гей, і пагражалі яшчэ большым гвалтам.

Гэты інцыдэнт адбыўся ў лютым 2013 году, неўзабаве пасьля таго Ігар Ціханюк спрабаваў зарэгістраваць Праваабарончы цэнтар Lambda, арганізацыю, якая падтрымлівае правы лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэрных асоб і інтэрсэксуальных людзей у Беларусі. Ніхто ня быў прыцягнуты да адказнасьці за жорсткае абыходжаньне з Ігарам Ціханюком.

Часопіс Amnesty International апублікаваў расповед Ігара Ціханюка пра яго жыцьцё, барацьбу і становішча геяў у Беларусі:

Калі я бачу несправядлівасьць, я пачынаю зь ёй змагацца. Я быў выхаваны так – несправядлівасьць гэта жах для мяне.

Я пайшоў у краму адзеньня ў Менску ў жніўні, трымаючыся за рукі з хлопцам. Прадаўцы выгналі мяне і пры гэтым аблаялі. Я вярнуўся на наступны дзень і паскардзіўся. Яны прынесьлі прабачэньні і сказалі, што гэта больш не паўторыцца. Мне ўдалося пераканаць іх, што яны ня мелі рацыі. Я не краў нічога, і я нікога не забіваў, я проста трымаючыся за рукі са сваім сябрам.

Хлопчык і дзяўчынка могуць трымацца за рукі, дык чаму мы ня можам? Мяне не хвалюе, што яны думаюць. Я не магу сядзець і чакаць, пакуль яны будуць гатовыя. У той час як яны рыхтуюцца, я памру.

Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі малююць геяў і лесьбіянак, як хворых людзей, як дурняў і дзікуноў. Прэзыдэнт кажа, што наша краіна не гатовая прыняць такіх людзей, як мы, і што ён не саромеецца гэтага. Людзі бачаць стаўленьне прэзыдэнта і думаюць тое ж самае.

Я адкрыты гей. Я не бянтэжуся і я не хаваю гэтага – я спрабую паказаць, што гэта нармальна. Але гэта вельмі цяжка. Вы павінны быць гатовыя да нэгатыўных сытуацый увесь час.

Гэта нармальна для геяў у Беларусі – хаваць сваё жыцьцё. Калі іх зьбіваюць ці звальняюць, яны ня ведаюць, як падаць скаргу. Многія з маіх сяброў зьвяртаюцца да мяне і просяць аб дапамозе.

Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці раней былі вельмі згуртаваныя. Але дзяржаўная палітыка стала з пэўнага часу вельмі гамафобнай – гей-клюбы былі зачыненыя, немагчыма арганізаваць мерапрыемствы, сустрэчы, вечарыны – і людзі пачалі губляць сувязь адзін з адным.

Я праваслаўны хрысьціянін. Я раней любіў хадзіць у манастыр у Горадні і ведаў тамтэйшую настаяцельку. У 2009 годзе я ўдзельнічаў у гей-прайдзе ў Маскве, пасьля даў шмат інтэрвію. Наступны раз калі я пайшоў у царкву, ігуменьня выгнала мяне з царквы падчас службы на вачах усёй паствы. Яна сказала, што трэба пляваць у такіх людзей, як я, і выгнала мяне, калі я зноў прыйшоў.

Мы спрабавалі стварыць Lambda – праваабарончую арганізацыю, якая абараняе ЛГБТ, у сьнежні 2012 году. Улады пачалі змагацца з намі пасьля таго, як мы зьвярнуліся ў міністэрства юстыцыі з дастатковай колькасьцю подпісаў для рэгістрацыі арганізацыі. Міліцыя выклікалі чальцоў- заснавальнікаў на допыт, і ціснулі, каб яны адмовіліся ад подпісаў і асудзілі гэтую ініцыятыву.

Я тады ляжаў у шпіталі зь язвавай хваробай. Міліцыянты прыехалі ў лякарню і пацягнулі мяне да сваёй машыны. Яны спыталі, што я рабіў у Менску зь іншымі геямі. Я адмовіўся зь імі размаўляць, тады яна пачалі біць мяне. Яны сказалі мне, каб я ня езьдзіў у Менск і не займаўся стварэньнем арганізацыі.

Я напісаў скаргу, і калі я аднёс яе у міліцыю, мне там сказалі: «Хлопец, а ты не баісься, што ўрэшце атрымаеш 9 грамаў сьвінца ў лоб?» Я ня мог паверыць, што яны могуць так адкрыта казаць.

Гэта будзе значыць шмат для нас, каб атрымаць падтрымку ад кампаніі «Напішы чалавеку» Amnesty International. ЛГБТ-супольнасьць будзе адчуваць сябе сьмялей і атрымае надзею. Гэтая кампанія пакажа, што ўсе роўныя ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international