У Круглым cуд апраўдаў грамадзкага актывіста Аляксандра Булаўкіна
04.05.2007.
Круглянскі раённы суд спыніў крымінальную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна. Пастанавілі, што няма складу злачынства. Такую фармулёўку прапанаваў суду прадстаўнік раённай пракуратуры.Аляксандра Булаўкіна раённая пракуратура вінаваціла ў падробцы дакумэнтаў дзеля ўласнай выгады.
Крымінальную справу на партыйнага актывіста завялі ў сьнежні падчас перадвыбарчай кампаніі — ініцыявала справу Цэнтральная выбарчая камісія.
Камісія зьвінаваціла Аляксандра Булаўкіна ў падробцы подпісу старшыні сходу суполкі, на якім яго абралі на кандыдата ў дэпутаты райсавету. Экспэртыза не ўстанавіла факту падробкі, і справу перадалі ў пракуратуру, паведамляе Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








