У Круглым cуд апраўдаў грамадзкага актывіста Аляксандра Булаўкіна

2007 2007-05-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Круглянскі раённы суд спыніў крымінальную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна. Пастанавілі, што няма складу злачынства. Такую фармулёўку прапанаваў суду прадстаўнік раённай пракуратуры.

Аляксандра Булаўкіна раённая пракуратура вінаваціла ў падробцы дакумэнтаў дзеля ўласнай выгады.

Крымінальную справу на партыйнага актывіста завялі ў сьнежні падчас перадвыбарчай кампаніі — ініцыявала справу Цэнтральная выбарчая камісія.

Камісія зьвінаваціла Аляксандра Булаўкіна ў падробцы подпісу старшыні сходу суполкі, на якім яго абралі на кандыдата ў дэпутаты райсавету. Экспэртыза не ўстанавіла факту падробкі, і справу перадалі ў пракуратуру, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства