Слонім: райвыканкам адмовіў у правядзенні 5 пікетаў

2013 2013-12-03T20:39:55+0300 2013-12-03T20:41:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/masiuk-aes.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

   У Слоніме працягваецца афіцыйная перапіска паміж грамадскім актывістам Алесем Масюком і мясцовым райвыканкамам. Алесь Масюк падае чарговыя заяўкі на правядзенне пікетаў – чыноўнікі не дазваляюць іх правядзенне. У лістападзе грамадскі актывіст падаў ажно 5 заявак на правядзенне пікетаў у Слоніме цягам 5 дзён – з 3 снежня па 7 снежня. А.Масюк дамагаецца публічна выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набываць у шапіках “Белсаюздруку”. На ўсе заяўкі райвыканкам адказаў адмовамі. На гэты раз слонімскія бюракраты сцвярджаюць, што заяўнік недакладна вызначыў месца правядзення пікетаў. Алесь Масюк не адчайваецца і намераны працягнуць змаганне за свае канстытуцыйныя правы – ён падаў дзве новыя заяўкі на правядзенне пікетаў 17 і 18 снежня.

   11 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе пройдзе разгляд касацыйнай скаргі Масюка на рашэнне Слонімскага раённага суда па адмове райвыканкаму на правядзенне аднаго з раней заяўленых пікетаў. Як звычайна ў падобных працэсах, раённы суд стаў на бок “вертыкалі”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international