Хто ўнёс сайт “Вясны” ў “чорны спіс”, так і засталося таямніцай

2013 2013-12-02T12:30:12+0300 2013-12-02T16:01:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звароты ў дзяржаўныя органы, якія фарміруюць спіс забароненых сайтаў і ажыццяўляюць кантроль, не далі плёну. Мінсувязі, у прыватнасці, паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй, паколькі сайт spring96.org не зарэгістраваны у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт.

У 2011 годзе падчас канферэнцыі “Дзелавы інтэрнет” прагучала інфармацыя пра забароненыя сайты. Спіс абмежаванага доступу да інтэрнэт-рэсурсаў фарміруецца аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) у адпаведнасці з пастановай №11/1 ад 26 чэрвеня 2010 года.

У “чорны спіс” трапілі сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”, “Хартыя'97”, “Беларускі партызан”, а таксама электронны абменнік валют “Пракаповіч” і блог Яўгена Ліпковіча ў livejournal.

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч звяртаўся і ў Аператыўна-аналітычны цэнтр, які зацверджваў пастанову аб абмежаванні доступу інтэрнэт-карыстальнікаў да асобных сайтаў, і ў  РУП “БелДІЭ”, якое непасрэдна фарміруе спісы абмежаванага доступу. Але даведацца, хто стаў ініцыятарам унясення сайта spring96.org у гэты самы “чорны спіс”, не атрымалася.

На сайце РУП “БелДІЭ” размешчаныя два спісы з забароненымі сайтамі. Першы - публічны і адкрыты для прагляду фізасобаў, аднак у ім няма ніводнай спасылкі на сайт. Другі спіс могуць праглядаць толькі пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг, доступ для фізасобаў закрыты.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на зварот Валянціна Стэфановіча паведаміла: “Інтэрнэт-сайт spring96.org не зарэгістраваны ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт. Мінсувязі не вадолае інфармацыяй па пытаннях абмежавання доступу да сайтаў, незарэгістраваных у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт”.

Паводле палажэння, абмяжоўваецца доступ да інфармацыі, змест якой накіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці; незаконны зварот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыладаў, выбуховых, радыёактыўных, атручвальных, моцнадзеючых, атрутных, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў; судзеянне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі; распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў; прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Валянцін Стэфановіч мяркуе, што сайт “Вясны” не падпадае не пад адзін з вышэйназваных пунктаў. “Незразумела, чаму дзяржорганы ўтойваюць, хто ўсё ж такі быў ініцыятарам унясення сайта spring96.org у “чорны спіс”, - адзначыў праваабаронца.

У спіс забароненых унесена больш за 80 сайтаў, паведамляла “Еўрапейскае радыё для Беларусі”. 

 

Чытайце па тэме:

Пытанне пра забарону сайта “Вясны” Валянцін Стэфановіч ставіць перад Мінсувязі і інфарматызацыі 

Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў “чорных спісаў”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства