Мінск: “Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю”

2013 2013-12-01T18:52:32+0300 2013-12-03T08:51:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garady-za-shycce-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя " Гарады за жыццё" ў Менску 30 лістапада 2013 года

Акцыя " Гарады за жыццё" ў Менску 30 лістапада 2013 года

Каторы год у Менску ў апошні дзень лістапада ў межах ініцыятывы “Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю” ладзіцца акцыя супраць смяротнага пакарання.

Гэтая сусветная акцыя запачаткаваная каталіцкай супольнасцю св. Ігідзія. На знак пратэсту ў розных кутках свету асвятляюцьпазнавальныя помнікі архітэктуры ў найбольшых гарадах.  Удзел у гэтай акцыі традыцыйна прымаюцькаля паўтары тысяч гарадоў з многіх краінаў свету.

У сталіцы Беларусі – Менску, – дзе дагэтуль застаецца актуальным пакаранне смерцю, па традыцыі ў гэты вечар загараюцца знічы каля Касцёла святых Алены і Сымона. Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і на гэты раз знічкамі падсвяцілі знакавы касцёл у цэнтры сталіцы.

 Паводле ідэі сусветнай акцыі "Гарады за жыццё" пражэктарамі падсвечваюць найбольш пазнавальныя будынкі. Напрыклад, у Рыме спецыяльныя рэфлектары накіроўвалі святло на Калізей.

 

Акцыя " Гарады за жыццё" ў Менску 30 лістапада 2013 года
Акцыя " Гарады за жыццё" ў Менску 30 лістапада 2013 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international