Калінкавічы: пададзена скарга ў суд на забарону пікета

2013 2013-11-30T10:51:43+0300 2013-11-30T10:51:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калінкавіцкая грамадская актывістка Тамара Зайцава звярнулася ў раённы суд са скаргай на мясцовы райвыканкам, які адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства ў форме пікету на адкрытай пляцоўцы перад рэдакцыяй дзяржаўнай газеты "Калінкавіцкія навіны". Адмова была матываваная тым, што заяўленае месца для правядзення мірнага сходу не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных рашэннем Калінкавіцкага райвыканкама.
«Адмову ў правядзенні мірнага сходу лічу неправамернай, яна парушае маё права на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў і свабоду выказвання свайго меркавання, - піша актывістка. - Рашэннем райвыканкама вырашана вызначыць у Калінкавіцкім раёне сталыя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў. Але лічу, што гэта рашэнне наўпрост супярэчыць артыкулам 23, 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».
У заяве Тамара Зайцава падрабязна тлумачыць, чаму мясцовыя ўлады парушаюць галоўны закон краіны і міжнароднае права, патрабуючы прызнаць у судовым парадку пункт 1 рашэння Калінкавіцкага райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах» неправамерным, а таксама прызнаць неправамерным забарону актывістцы на правядзенне пікету.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international