У Чыгуначным райсудзе Віцебску не знайшлося месца для журналістаў і праваабаранцаў

2013 2013-11-30T10:32:55+0300 2013-11-30T10:32:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада суд разбіраў справу Аляксандра Кірылава, якога адміністрацыя салігорскай спелеалячэбніцы абвінаваціла ў паклёпе. Кірылаў вінаватым сябе не лічыць, ён запрасіў у суд сваіх сяброў, праваабаронцаў і журналістаў, і нават выказаў жаданне, каб у зале дазволілі фота- і відэаздымкі. Але залы – не знайшлося.

Кірылаву было заяўлена, што працэс адбудзецца ў кабінеце суддзі Алены Цыганковай, і туды не дапусцяць ахвотных назіральнікаў. На знак пратэсту Аляксандр Кірылаў, сябра незаэгістраванай Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі "Белая Русь", адмовіўся ад удзелу ў працэсе і пакінуў суд.

Паводле ягоных словаў, абвінавачанні супраць яго беспадстаўныя. Ён распавёў, што падчас знаходжання ў Салігорску ў спелеалячэбніцы ён паскардзіўся ў Міністэрства аховы здароўя на парушэнні правіл унутранага распарадку ў бальніцы. Кірылаў гаворыць, што адміністрацыя сказала напісаць пра гэта пісьмовую заяву, а тым часам выклікала міліцыю.Міліцыянт спачатку толькі папракаў пацыента за скаргі, а потым гвалтам не пусціў у кабінет да галоўнага ўрача. Паводле Кірылава, супрацоўнік міліцыі нанёс яму цялесныя пашкоджанні. Потым яго на загад медыкаў адвезлі на псіхіятрычнае асведчанне, але адхіленняў не знайшлі.

Пра ўсё, што здарылася, Аляксандр Кірылаў паведаміў работнікам Следчага камітэту. Адміністрацыя медычнай установы палічыла скаргі на якасць і ўмовы лячэння паклёпам. Чыгуначны райсуд фактычна зрабіў пасяджэнне па гэтай справе закрытым, пазбавіўшы Кірылава маральнай падтрымкі, а тых, хто хацеў прысутнічаць, у тым ліку журналістаў, права на атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international