Праваабаронцы вітаюць ініцыятыву стварэння моладзевага парламенту ў Салігорску

2013 2013-11-30T09:49:03+0300 2013-11-30T09:49:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci_pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Андрэя Лянкевіча

Фота Андрэя Лянкевіча

Напачатку лістапада многія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі абляцела навіна пра далучэнне Салігорску да міжнароднай ініцыятывы Дзіцячага фонду ААН “Горад, дружалюбны дзецям”. Мясцовыя праваабаронца ўсяляк вітаюць гэтую ідэю і нават гатовыя аказаць усебаковую падтрымку ў яе рэалізацыі.

Асноўнай “разынкаю” гэтай ініцыятывы з’яўляецца абавязковы ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы. Рэалізуецца гэты прынцып праз стварэнне адмысловых моладзевых саветаў пры мясцовых органах улады. Салігорск тут не стаў выключэннем. Мясцовыя ўлады абвесцілі пра стварэнне сістэмы школьнага самакіравання ды адпаведнага моладзевага парламенту.

- Стварэнне моладзевага прадстаўнічага органа, ды яшчэ пад эгідай Дзіцячага фонду ААН, безумоўна, вельмі добрая ініцыятыва. Яе паўнавартасная рэалізацыя не толькі дапамагла б школьнікам ды навучэнцам адстойваць свае інтарэсы, але дала б ім практычнае разуменне сутнасці дэмакратычнага працэсу, - кажа мясцовы прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка.

Яшчэ адзін мясцовы праваабаронца Аляксей Валабуеў нагадвае, што галоўнай мэтай ініцыятывы “Горад, дружалюбны дзецям” з’яўляецца рэалізацыя правоў дзіцяці, замацаваных у адпаведнай Канвенцыі ААН. Права на адукацыю, права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на недапушчэнне дыскрымінацыі, права свабодна выказваць свае погляды, меркаванне і быць выслуханым, права дзіцяці на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, права на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Усе гэтыя правы, на вялікі жаль, у той ці іншай ступені перыядычна парушаюцца салігорскімі ўладамі.

- Дастаткова ўзгадаць крымінальны пераслед лідэра мясцовай моладзі Івана Шылу за яго ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” з наступным незаконным выключэннем са школы. Затрыманні, штрафы ды “суткі”, атрыманыя салігорскімі маладзёнамі за апошнія гады пры спробах рэалізаваць згаданыя вышэй правы, ідуць на сотні. Таму шчыра хочацца верыць, што рэалізацыя гэтай міжнароднай ініцыятывы дапаможа змяніць існуючую сітуацыю ў лепшы бок, - кажа Аляксей Валаубеў.

У сваю чару мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту плануюць бліжэйшчы часам скантактавацца з удзельнікамі праекта ды аказаць любую неабходную прававую ды метадычную дапамогу для паспяховай рэалізацыі праекта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international