Гомель: Андрусь Цянюта просіць начальніка міліцыі навучыць сваіх супрацоўнікаў складаць пратаколы

2013 2013-11-29T12:53:52+0300 2013-11-29T12:53:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/an_cianuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 лістапада сустаршыня «Маладога фронту» Андрусь Цянюта звярнуўся са скаргай да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе ён піша, што 16 лістапада быў затрыманы супрацоўнікамі РАУС за расклейку антыалкагольных улётак. Міліцыянеры даставілі яго ў аддзяленне і праз дзве гадзіны адпусцілі без прад'яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў.

Але 27 лістапада Андрусь Цянюта па пошце атрымаў ліст – копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

«Да згаданага ліста сапраўды далучана форма пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая мае серыйны нумар і рэгістрацыю ў ЕГБДП. Усе іншыя дадзеныя ў форме пратаколу запісаныя ў такім нядбайным выкананні, што не могуць быць падвергнуты прачытанню», - звяртае ўвагу міліцэйскага начальніка актывіст.

«Выказваючы шкадаванне, што падначаленыя Вам па службе супрацоўнікі міліцыі да гэтага часу не вывучылі Правілы запаўнення пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і іх копій, прашу накіраваць у мой адрас копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні ў стане, здольным да прачытання», - просіць Андрусь Цянюта.

Ён таксама просіць начальніка Савецкага РАУС даць прававую ацэнку дзеянням падначаленых ў частцы азнаямлення грамадзян з пратаколамі аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку з іх правамі і абавязкамі, і ў частцы адсылкі копій па пошце.

Па дадзеным факце нядбайнага выканання супрацоўнікамі міліцыі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і яго копіі, якія немагчымыя да прачытання, прашу правесці сярод падначаленых супрацоўнікаў міліцыі адпаведную вучобу», - завяршае скаргу заяўнік.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international