Аэрапорт адмаўляе сваю віну ў судзе па іску інваліда-калясачніка

2013 2013-11-28T16:21:52+0300 2013-11-28T16:45:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mm2_3650.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорту "Мінск-2" Дзмітрый Мелікян

Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорту "Мінск-2" Дзмітрый Мелікян

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна працягнуўся разгляд справы Яўгена Шаўко супраць Нацыянальнага аэрапорта "Мінск-2". Прадмет разбіральніцтва - інваліда з парушэнняў нормаў дастаўлялі да самалёта, што пагражала яго жыццю і здароўю, а таксама нанесла яму маральную шкоду.

Працэс вядзе намеснік старшыні суда Вольга Біруля.

Напрыканцы красавіка дзелавая паездка ў Эстонію ператварылася ў паласу перашкод для старшыні ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" Яўгена Шаўко. Бок, які запрашаў яго з адукацыйным візітам, загадзя пацікавіўся ў супрацоўнікаў аэрапорта, ці маюць яны магчымасць па правілах абслужыць пасажыра на інваліднай калясцы.  Сам Шаўко званіў у аэрапорт і напярэдадні паездкі дамаўляўся, што яго будуць дастаўляць да самалёта на адмысловай калясцы з улікам яго стану здароўя - ісцец з'яўляецца інвалідам І групы. Аднак у дзень вылета яго дастаўлялі да самалёта не ў спецыяльным крэсле, якія ў аэрапорце маюцца ў колькасці 2 штук, а на самаробным «крэсле- зэдліку», што, на думку кліента, пагражала яго здароўю і супярэчыла ўсім нормам абслугоўвання пасажыраў з інваліднасцю.

Па-першае, гэты зэдлік не мае рамянёў бяспекі. Па-другое, паверхня для сядзення ў ім цвёрдая, што забаронена для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Прадстаўнік Яўгена Шаўко ў судзе заявіў, што такое стаўленне недапушчальна з пункту гледжання абыходжання з людзьмі, маралі і правоў чалавека.

- Нельга такім спосабам зневажаць людзей , - аргументуе сваю пазіцыю Яўген Шаўко. - Апроч таго , гэта недапушчальна з пункту гледжання бяспекі. Я мог проста выпасці з гэтага крэсла.

Цікава, што ў 2011 годзе «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачніка » праводзіла навучанне ў аэрапорце для 77 супрацоўнікаў. Прадстаўнік аэрапорта ў судзе пацвердзіў, што такая праца праводзілася і што аэрапорт мае дзве адмысловыя каляскі для перавозкі пасажыраў да самалёта. 

Чаму ж імі не карыстаюцца на практыцы?

Прадстаўнік аэрапорта базуе сваю абарону на тым факце, што ў дзень вылету Яўгена Шаўко быў такі трап, дзе немагчыма было выкарыстоўваць адмысловую каляску, толькі крэсла-зэдлік. 

Заяўнік хадатайнічаў аб правядзенні экспертызы дадзеных прыстасаванняў. Суд падтрымаў гэтае патрабаванне, паколькі ў нормах ГОСТ дакладна прапісана, што крэсла, на якім павінны перавозіць інвалідаў, павінна быць абсталявана рамянямі бяспекі. 

Дарэчы, на сайце аэрапорта гарантуецца поўнае суправаджэнне пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. Маюцца і фота спецыяльных крэслаў. Аднак па словах Яўгена Шаўко, яму невядомы ніводны выпадак, калі б імі скарысталіся на практыцы. Іншыя інваліды гатовыя пацвердзіць у судзе, што гэтаксама сутыкнуліся з праблемай перасоўвання ў аэрапорце. Аднак хадатайніцтва аб заслухоўванні іх сведчанняў суд адхіліў. 

Яўген Шаўцоў ў іскавай заяве выклаў два патрабаванні - забараніць аэрапорту выкарыстоўваць прыстасаванні для перасоўвання, якія могуць нанесці шкоду жыццю і здароўю інвалідаў, і выплаціць яму як пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды - 10 млн. рублёў.

У судзе абвешчаны перапынак, паколькі спатрэбіцца час на экспертную ацэнку крэслаў, з дапамогай якіх у аэрапорце дастаўляюць інвалідаў з трапу да самалёту.

Такім чынам Яўгена Шаўко дастаўлялі да самалёта, фота Onliner.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international